Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны раёна

31 кастрычніка 2019

Будаўніцтва

У Мядзеле будуецца яшчэ адна вуліца. На ўскрайку райцэнтра, у напрамку возера Рудакова, з часам з’явіцца каля двух дзясяткаў прыватных сядзіб. Работы праводзяцца ў адпаведнасці з горадабудаўнічым праектам “Генеральны план г. Мядзела Мінскай вобласці”, які зацверджаны рашэннем сесіі раённага Савета дэпутатаў яшчэ ў 2012 годзе. Дакумент прайшоў усе патрэбныя ўзгадненні: з камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама, галоўным дзяржаўным санітарным урачом раёна, дзяржаўнай экалагічнай экспертызай праекта абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Генплан атрымаў станоўчае экспертнае заключэнне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Галоўдзяржбудэкспертыза”. Дарэчы, з генпланам можна азнаёміцца на стэндзе ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.

(по информации narachanka.by)

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы