Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны раёна

30 ліпеня 2019

Краса майго краю

Апошняя субота ліпеня па традыцыі парадавала мядзяльчан і гасцей горада святам азёр «Краса майго краю». Мерапрыемства сабрала шмат малых і дарослых, усіх, хто любіць актыўны адпачынак, забавы, спевы і танцы. Самадзейныя артысты Мядзельскага і Вілейскага раёнаў, ансамбль “Гуляй, Казак!”, водная феерыя, фестываль красак, выстава-продаж вырабаў народных майстроў, дыскатэка на беразе возера і разнастайныя прысмакі стваралі цудоўны святочны настрой,  нягледзячы на дождж, які час ад часу напінаў аб сабе.

Асаблівы каларыт святу прыдаў конкурс на лепшую юшку “УХ!”, які  ўпершыню праводзіўся ў рамках свята. Ініцыятарам правядзення конкурсу выступіла Мядзельская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Конкурс прыйшоўся да спадобы ўдзельнікам свята, якія  не толькі частаваліся юшкай, але і з ахвотай цікавіліся рацэптамі і выбіралі найсмачнейшую святочную юшку. Пераможцам конкурсу была вызначана  зборная каманда дашкольных устаноў горада Мядзела, якая ўзнагароджана Граматай Мядзельскай РА ГА “Беларускі саюз жанчын” і падарункам: вялікай драўлянай лыжкай, зробленай рукамі майстроў Крывічскага раённага Цэнтра народных рамёстваў.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы