Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны раёна

30 кастрычніка 2019

Ведай нашых!

На базе дзяржаўнай установы «Мінская абласная спартыўна-аздараўленчая база «Галактыка» прайшла спартакіяда сярод работнікаў галіны фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскай вобласці ў якой прыняла ўдзел зборная каманда Мядзельскага раёна. 31 каманда спаборнічала ў наступных відах спорту: дартс, настольны тэніс, паркавы валейбол, кідкі ў баскетбольнае кальцо, скачкі праз скакалку, набіванне футбольнага мяча, фігурнае ваджэнне веласіпеда, перацягванне каната, штурханні бервяна, турыстычная эстафета, мястэчкі і конкурс «Візітка». Найбольш паспяхова наша каманда ў складзе Русака Андрэя, Шукела Юрыя, Кухаронак Аліны, Лагоўнік Алесі выступіла ў спаборніцтвах па паркавым валейболе, заняўшы 1-ае месца. У конкурсе «Візітка» праца нашай каманды атрымала 1-га месца. Каманда ў складзе Шукела Юрыя, Кухаронак Аліны заняла 3-е месца ў спаборніцтвах па кідках у баскетбольнае кальцо. Па выніках спаборніцтваў каманда Мядзельскага раёна заняла 3-е агульнакаманднае месца і была ўзнагароджана граматай галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама і сертыфікатам на суму 5 тысяч рублёў на набыццё спартыўнага інвентара.
Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы