Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны раёна

1 жніўня 2019

“Збяром дзяцей у школу!”

Пад такой назвай Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць рэспубліканскую дабрачынную акцыю. Яе мэта — аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы да школы дзяцей з сацыяльна ўразлівых катэгорый сем’яў, у тым ліку са шматдзетных, няпоўных, малазабяспечаных, а таксама якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі альбо з’яўляюцца бежанцамі, вымушанымі перасяленцамі.

Акцыя пачынаецца 1 жніўня і будзе доўжыцца да 15 верасня. Акцыя праводзіцца з мэтай садзейнічання сем’ям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Далучыцца да важнай справы могуць усе ахвотныя. Зрабіць гэта не складана. Неабходна прынесці ў раённую арганізацыю Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа адзенне, абутак, пісьмовыя і спартыўныя прылады, вучэбныя дапаможнікі ці іншае. Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа размяшчаецца па адрасе: г. Мядзел, вул. 1 Мая, д. 8.

 

па матэрыялах http://narachanka.by

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы