Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

27 верасня 2019

Гатоўнасць народнагаспадарчага комплексу да работы ў асенне-зімовы перыяд абмеркавалі на выязным пасяджэнні Мінаблвыканкама

26 верасня ў Дзяржынску адбылося выязное пасяджэнне Мінаблвыканкама.

У пасяджэнні прынялі ўдзел Уладзімір Кухараў, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь; Ігар Яўсееў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Мінскай вобласці; Аляксандр Церахаў, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь; члены Мінаблвыканкама; кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама і абласных арганізацый; старшыні райгарвыканкамаў і іх намеснікі, якія курыруюць сферу жыллёва-камунальнай гаспадаркі; кіраўнікі арганізацый ЖКГ.

Выязное пасяджэнне пачалося з наведвання шэрагу прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай галіны Дзяржынскага раёна. Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з працай цэнтральнай кацельні горада Дзяржынска, мадэрнізацыяй цеплакрыніц. Наведалі інтэрнат №1 УП "Дзяржынская ЖКГ", дзе абмеркавалі працэс падрыхтоўкі аб'екта да працы ў асенне-зімовы перыяд. Пры наведванні кацельні №1 Дзяржынска разгледзелі мадэрнізацыю цеплакрыніцы з устаноўкай кацельнага абсталявання на мясцовых відах паліва. Будаўніцтва станцыі абезжалезвання, падрыхтоўку водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі да асенне-зімовага перыяду вывучылі на водазаборы "Макаўчыцы".

Менавіта на прыкладзе жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзяржынскага раёна разгледзелі на пасяджэнні Мінаблвыканкама пытанні, актуальныя для падрыхтоўкі аб'ектаў да працы ў асенне-зімовы перыяд.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка акцэнтаваў увагу на тым, што не ўсе яшчэ падпісалі пашпарты гатоўнасці. "Мы павінны разабрацца ў прычынах, - падкрэсліў Анатоль Ісачанка. - Гэта недапрацоўка, разгільдзяйства, ці ёсць нейкія важкія прычыны".

Так, дэталёва была прааналізавана гатоўнасць народнагаспадарчага комплексу Мінскай вобласці да працы ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 года.

Васіль Шашок, генеральны дырэктар ГА "Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці" у інтэрв'ю журналістам адзначыў, што гэта традыцыйная праца. "Людзі зрабілі тое, што абавязаны былі зрабіць да пачатку ацяпляльнага сезона. Працы вяліся па падрыхтоўцы жылога фонду, аб'ектаў, якія падаюць цяпло, водаправодаў, цеплатрас. Рыхтавалася тэхніка для абслугоўвання вулічна-дарожнай сеткі. Праводзіліся работы і па рамонце дарожнага палатна, ішла нарыхтоўка паліва, супрацьгалалёдных матэрыялаў", - падкрэсліў генеральны дырэктар ГА "Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці".

Таксама Васіль Шашок паведаміў, што ў адпаведнасці з рашэннямі райвыканкамаў з панядзелка, 23 верасня, пачалося ўключэнне ацяплення.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы