Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

13 жніўня 2019

Маладзёжны форум па дасягненні МУР у Беларусі пройдзе ў "Зубраняці"

Форум "Інавацыі падлеткаў і моладзі для дасягнення Мэт устойлівага развіцця" збярэ 14-15 жніўня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня" 150 падлеткаў ва ўзросце 14-16 гадоў з усёй Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Удзельнікі падзеляцца на 17 каманд, у якіх ім трэба будзе працаваць з адной з МУР напрацягу ўсяго форуму. Вынікам для кожнай з іх стане ідэя праекта, накіраванага на дасягненне адпаведнай мэты. Гэта будуць праекты па тэматыцы аховы прыроды, гендарнай роўнасці, якаснай адукацыі, здаровага ладу жыцця, змяншэння няроўнасці і захавання правоў людзей з інваліднасцю і інш. Ідэі прэзентуюць экспертам - Нацыянальнаму каардынатару па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, Пастаяннаму каардынатару ААН у Беларусі, кіраўнікам ЮНІСЕФ, ПРААН і ЮНФПА ў Беларусі, прадстаўнікам міністэрстваў замежных спраў і адукацыі.

Важным складнікам форуму стане яго адукацыйны кампанент, які арганізатары забяспечаць у ходзе трох секцый пад назвамі "Ведай!", "Абмяркоўвай!" і "Дзейнічай!". Таксама адбудзецца круглы стол, на якім маладзёжныя паслы МУР прадставяць свае прапановы па ўключэнні моладзі ў дасягненне Мэт.

Галоўныя задачы форуму - умацаванне патэнцыялу падлеткаў і моладзі, павышэнне іх ведаў і разумення МУР, развіццё лідарскіх якасцей для паспяховага дасягнення глабальных мэт. Усё гэта дапаможа больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял інавацый, творчасць і энергію маладых людзей у пошуку рашэнняў для рэагавання на сучасныя выклікі ў краіне, рэгіёне і свеце.

Маштабная падзея прымеркавана да Міжнароднага дня моладзі (12 жніўня) і 50-гадовага юбілею НДЦ "Зубраня".

Форум праводзіцца ў час рэалізацыі праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА "Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь".

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы