Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

11 чэрвеня 2019

НА ТЭРЫТОРЫІ ЛАГОЙСКАГА РАЁНА АДБУДЗЕЦЦА XVI ПАЛЯВЫ ЛАГЕР «ЮНЫ ВЫРАТАВАЛЬНІК»

Палявы лагер і злёт абласнога аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных праводзіцца з мэтай навучання культуры бяспекі жыццядзейнасці, грамадзянскага і патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, практычнага замацавання тэарэтычных ведаў аб бяспецы жыццядзейнасці дзяцей і падлеткаў.

У працы палявога лагера прымуць удзел каманды з усіх раёнаў Мінскай вобласці і г.Жодзіна. Узрост навучэнцаў-11-15,5 гадоў.

На ўвесь перыяд правядзення лагера прадугледжанаконкурсная і актыўная забаўляльная праграма.

Каманды будуць спаборнічаць у разнастайнай дзейнасці: ад абсталявання намётавага мястэчка ў стылі «Кірмаш бяспекі» да аказання дапамогі ў экстрэмальных сітуацыях, а таксама ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

Каманды, якія занялі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Палявы лагер «Юны выратавальнік» стане яркім і пазнавальным мерапрыемствам і пакіне станоўчыя эмоцыі ва ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў!

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы