Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

31 кастрычніка 2019

Прэзідэнт Беларусі наведаў кватэры, пабудаваныя для медыкаў у Мінскім раёне, і адкрыў пансіянат РНПЦ

30 кастрычніка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка наведаў комплекс інтэрнатаў, пабудаваных спецыяльна для медыцынскіх работнікаў, супрацоўнікаў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна.

Інтэрнаты маласямейнага тыпу ўключаюць адно-і двухпакаёвыя кватэры. На першых паверхах будынкаў ёсць пакоі адпачынку, дзіцячыя гульнявыя пакоі. З уводам іх у эксплуатацыю скароціцца чарга маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў медыцынскіх работнікаў на 40 працэнтаў, жыллём будуць забяспечаны 350 сем'яў. З умовамі пражывання медыкаў, планіроўкай новых кватэр азнаёміўся кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта жыллё можна назваць шыкоўным і недарагім.

«Трэба будаваць такія інтэрнаты для лекараў, медсясцёр, для тых, хто працуе ў бальніцах. Гэта будзе вельмі моцна прывязваць чалавека да гэтай зямлі», – сказаў Прэзідэнт.

З удзелам кіраўніка дзяржавы адбылася цырымонія адкрыцця пансіяната для пацыентаў і іх суправаджаючых у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава.

Як і было запланавана, пансіянат адкрыўся для пацыентаў, якія прыязджаюць на абследаванне і амбулаторнае лячэнне, якое не патрабуе спецыяльнай меддапамогі. Таксама ў пансіянаце могуць пражываць замежныя ўрачы-анколагі, якія прыязджаюць на навучанне ў адукацыйны цэнтр пры РНПЦ. А галоўнае – тут будуць спыняццатыя, хто даглядае за хворымі людзьмі, якім неабходна дапамога.

У першую чаргу, пансіянат задумваўся і будаваўся менавіта з гэтай мэтай, бо часцяком людзям у такой сітуацыі даводзіцца здымаць жыллё.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пры неабходнасці падобныя аб'екты будуць стварацца і ў далейшым. І яны павінны быць даступныя для людзей па кошту пражывання і харчавання.

«Трэба зрабіць усё, каб людзі разумелі, што ёсць справядлівасць. Гэта аб'ект справядлівасці», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы