Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

24 мая 2019

Сёння адбудзецца абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прывітанне маёй Радзімы»

Сёлета конкурс праводзіцца пад дэвізам «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».

Асноўная мэта мерапрыемства - павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

У перыяд з 6 па 18 траўня 2019 года ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці прайшлі раённыя адборачныя туры, у якіх прыняло ўдзел больш за 1500 чалавек. Пераможцы раённых этапаў у кожнай узроставай катэгорыі (агульная колькасць 96 навучэнцаў) запрошаны на абласны этап конкурсу. Для конкурсу чытальнікаў хлопцы выбралі і творы класікаў беларускай літаратуры, такіх як Якуб Колас, Янка Купала, Пімен Панчанка, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Уладзімір Караткевіч, Ніл Гілевіч, і творы сучасных беларускіх аўтараў – Святлана Аляксеевіч, Мікола Чарняўскі, Уладзімір Карызна, Канстанцін Цвірка.

Плануеця, што ў складзе журы абласнога этапу конкурсу будуць працаваць паэты, пісьменнікі, журналісты, спецыялісты Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі; старшыня журы – Святлана Анатольеўна Быкава, паэт, старшыня Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Лепшыя юныя чытальнікі прадставяць Мінскую вобласць у паўфінале рэспубліканскага конкура, які адбудзецца ў чэрвені ў г.Мінску.

ПРАГРАМА

11.00-11.30-урачыстае адкрыццё

11.40-13.00-конкурснае праслухоўванне (па ўзроставых катэгарыях)

14.00-14.45-інтэлектуальныя гульні "Літаратурны калейдаскоп", 1-4 класы;

псіхагімнастыка для юных чытальнікаў, 5-6 класы;

гульня "Чалавек і робат", 7-8 класы;

інтэрактыўныя прафарыентацыйныя заняткі "Зрабі крок у будучыну", 9-10 класы

15.00-15.30-урачыстае закрыцце конкурсу

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы