Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

12 жніўня 2019

Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка павіншаваў камбайнавы экіпаж трохтысячнікаў па намалоту, а таксама іх сем'і

Мінская хваля, Таццяна Карпік

 

Першым у Мінскай вобласці намалаціў 3000 тон збожжа камбайнавы экіпаж КСУП "Племянны завод Чырвоная Зорка" Клецкага раёна.

11 жніўня на полі гэтага сельгаспрадпрыемства стала ўрачыста і святочна. І не выпадкова. Тут сабраліся жонкі, дзеці, бацькі камбайнераў, якія першымі ў галіне намалацілі 3 тысячы тон збожжа.

Павіншаваць іх прыехаў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка. Ён уручыў падзячныя лісты і наборы інструментаў у падарунак трактарысту-машыністу Пятру Макрэцкаму і памочніку камбайнера Аляксандру Дзямідчыку.

Віншуючы перадавікоў, Анатоль Міхайлавіч адзначыў, што частка ўраджаю - гэта і заслуга іх сем'яў. Ён падкрэсліў вялікую ролю блізкіх людзей: "Важна, з якім настроем чалавек ідзе на працу, як сям'я сустракае з працы, ды і частка клопатаў па хаце блізкім прыходзіцца браць на сябе, пакуль камбайнер у полі". Як вядома, у гэты перыяд у полі камбайнеры ад світання і да заходу.

Анатоль Ісачанка падзякаваў сям'і перадавікоў і ўручыў падарункі. Самая маленькая, паўтарагадовая Ксенія Макрэцкая з рук губернатара вобласці атрымала раскошны букет руж і прыгожага мішку. Яе 10-гадовы брат Арцём з задавальненнем пачаў разглядаць школьны заплечнік. Пазней, у інтэрв'ю "Мінскай хвалі", ён распавёў, што яго тата самы лепшы і самы добры.

Члены сем'яў таксама атрымалі ў падарунак сотавыя тэлефоны, пледы.

Не хавала гонару за сына Галіна Дземідчык. Цяпер яна, былы перадавік гаспадаркі, ужо на заслужаным адпачынку.

А самі віноўнікі ўрачыстасці аб сваім поспеху кажуць сціпла, праўда, адзначаюць: «Тут як у спорце: дарага кожная секунда, ды надзейны тыл».

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы