Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

7 чэрвеня 2019

У Г. МАЛАДЗЕЧНА ПРАЙШЛА СУСТРЭЧА СА СТАРШЫНЁЙ РГА «БЕЛАЯ РУСЬ»

Тэма сустрэчы «Перамога. Незалежнасць. Памяць.» У сустрэчы прыняла ўдзел Канановіч Людміла Мікалаеўна, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Генадзь Браніслававіч у сваім выступе адзначыў, што ідэолагам неабходна весці сістэматычную і мэтанакіраваную працу па растлумачэнні значэння і ролі савецкага народа ў вялікай перамозе над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

«Калі вы любіце радзіму, то штодня, штогадзіны вы павінны здзяйсняць духоўны, інтэлектуальны подзвіг, каб адваяваць нашу перамогу. Моладзь павінна ведаць аб Вялікай Айчыннай вайне ўсю праўду, хай гістарычная хроніка тых страшных ваенных гадоў выклікае толькі горыч, боль і слёзы, але гэта неабходна, каб пазбегнуць паўтарэння і захаваць несмяротную памяць аб сваіх гераічных нашчадках. Мы не павінны дапусціць перакройвання гісторыі пад палітычны заказ. З гэтай мэтай праводзіцца агульнанацыянальная акцыя «Беларусь памятае!».

Генадзь Браніслававіч дэталёва расказаў аб этапах станаўлення незалежнасці Беларусі. Падкрэсліў, што Беларусь з'яўляецца астраўком бяспекі не толькі для беларусаў. Мы выступаем у ролі міратворцаў і гэтым ганарымся.

Генадзь Давыдзька падзяліўся сваімі ўспамінамі аб гадах дэпутацкай дзейнасці ў Магілёўскай вобласці, распавёў пра здымкі фільма «Брэсцкая крэпасць», у якіх ён прымаў удзел.

Лідар нашага грамадскага аб'яднання адзначыў, што ў зале вельмі цёплая і добразычлівая атмасфера, адчуваецца, што Маладзечанскі ідэалагічны актыў - нашы сябры і паплечнікі. Паабяцаў, што сустрэчы ў Маладзечна стануць больш частымі.

92% членаў працоўнага калектыву (1246 з агульнай колькасці працоўных 1360) маладзечанскіх электрасетак, гаспадароў сустрэчы -члены РГА «Белая Русь», кажа пра многае: кіраўніцтва прадпрыемства клапоціцца пра тое, каб калектыў меў выразную грамадзянскую пазіцыю, быў палітычна адукаваным. Магчыма, дзякуючы гэтаму МЭС славіцца сваімі працоўнымі дасягненнямі далёка за межамі раёна, тут няма цякучкі, высокая заработная плата. Дырэктар прадпрыемства Павел Гарудка пазнаёміў гасцей з матэрыяльна-тэхнічнай базай, асаблівым гонарам з'яўляецца спартыўны комплекс, загадвае комплексам МЭС Алег Канановіч.

Старшыня РГА «Белая Русь Г.Б.Давыдзька сустрэўся з актывам першаснай арганізацыі Палаца культуры і азнаёміўся з праграмай 19 Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна – 2019», прысвечанага Году малой радзімы, 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Генадзь Давыдзька наведаў грамадскую прыёмную Маладзечанскай раённай арганізацыі, пагутарыў з актывам аб маючых адбыцца мерапрыемствах да Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы