Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

4 кастрычніка 2019

У Жодзіне плануецца адкрыць рэсурсна-адукацыйны цэнтр па інфарматыцы

2 кастрычніка паміж БДУІР і СШ №8 г. Жодзіна было заключана партнёрскае пагадненне. Такім чынам БДУІР прадаставіў школе доступ да сваіх электронных адукацыйных рэсурсаў. Гэта павінна зацікавіць тых абітурыентаў, якія хочуць звязаць сваё жыццё з IT: кампутарнай бяспекай, абаронай інфармацыі, робататэхнікай і штучным інтэлектам.

Дарэчы, яшчэ летась пры падтрымцы БДУІР у СШ №8 быў адкрыты камп'ютарны клас з абсталяваннем, які дазваляе весці навучанне дыстанцыйна.

- Цяпер жа дзякуючы дамове супрацоўніцтва працягнецца і выйдзе на новы ўзровень. Будзезабяспечаны доступ да электронных адукацыйных рэсурсаў, вучэбна-метадычныхматэрыялаў, распрацаваных выкладчыкамі факультэта камп'ютэрнага праектавання для школьных факультатыўных заняткаў па асновах інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тымліку з прымяненнем дыстанцыйнага навучання. У планах на бліжэйшуюбудучыню - падключаць зацікаўленых хлопцаў з іншых жодзінскіх школ, каб на базе сумеснага класа БДУІР і СШ №8 стварыць гарадскі рэсурсна-адукацыйны цэнтр па інфарматыцы, - распавялі ў прэс-службе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Міжіншым, ідэйнымі натхніцелямі такога праекта выступілі першы прарэктар БДУІР Сяргей Дзік і загадчык кафедры праектавання інфармацыйна-кампутарных сістэм Віталь Харошка. Бо, яны абодва родам з Жодзіна.

У далейшым выкладчыкі ўніверсітэта плануюць праводзіць мерапрыемствы па прафарыентацыі і факультатывы не толькі са школьнікамі, але і з педагогамі. Плануюццатаксамаэкскурсіі ў універсітэт для будучых абітурыентаў. У бліжэйшыя дні арганізуюць акцыю "Стань студэнтам БДУІР на адзін дзень".

- Гэта важны ўклад у адукацыю. Для многіх хлопцаў праект можа стаць лёсавы з начальным, дапаможа паглыблена вывучаць прадмет і ў далейшым выбраць прафесію і ВНУ. IT-сфера выклікае цікавасць у многіх школьнікаў. Прыемна, што цяпер любыя пачынанні хлопцаў, звязаныя з IT, будуць падтрымлівацца на прафесійным узроўні, - адзначыў дырэктар СШ №8 Жодзіна Віктар Харошка.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы