Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны вобласці

6 лістапада 2019

Завод «БелДжы» у Барысаўскім раёне нарошчвае экспарт і асвойвае новыя рынкі збыту

Продажы аўтамабіляў «БелДжы» за дзевяць месяцаў перавысілі 100 млн. даляраў. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра прамысловасці, в.а. генеральнага дырэктара «БелДжы» Генадзь Свідзерскі.

Сёння асноўны кірунак экспарту аўто - Расія. У планах і іншыя рынкі - Таджыкістан, Казахстан, Украіна, Літва, Польшча. Ужо вядуцца перамовы.

Дарэчы, толькі з пачатку года завод вырабіў больш за 22 тыс. аўтамабіляў. Большую частку з якіх адправілі на экспарт. Таксама плануецца, што ў наступным годзе на Geely пачнуць усталёўваць газавае абсталяванне, што дазволіць выкарыстоўваць аўтамабіль у якасці таксі з мінімальнымі выдаткамі.

Даведка

Адкрыццё завода «БелДжы» адбылося 17 лістапада 2017 года. Завод размясціўся паміж Барысавам і Жодзіна, займае плошчу 118 га. Аўтамабілі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы EuroNCAP.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы