Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны рэспублікі

3 кастрычніка 2019

Беларусь мае ўсе падставы для бязвізавага рэжыму з ЕС - Варанецкі

Беларусь мае ўсе падставы для бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам. Такое меркаванне выказаў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" старшыня Пастаяннайка місіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, паведамляе БЕЛТА.

"Падпісанне візавага пагаднення з ЕС сведчыла б аб адкрытасці Еўрапейскага саюза да пашырэння супрацоўніцтва з нашай краінай. У выніку будзе актывізавана дзелавое супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕС, будуць пашырацца праекты і праграмы ў галінеадукацыі і культуры. Аднак размова ідзе толькі аб зніжэнні кошту віз з 60 да 35 еўра, а беларускі бок даўнопрыняў рашэнне аб тым, што грамадзяне ЕС могуць наведваць нашу краіну без віз, таму мы больш адкрытыя ў гэтайчастцы. Больштаго, я чакаў бы, каб ЕС ставіў пытанне не аб зніжэнні кошту візы, а аб адмене віз для грамадзянБеларусі. Тым больш калі ўлічыць, што сярод краін СНД наша краіна больш за ўсё атрымлівае віз на 100 тыс. грамадзян і менш за ўсё мае адмоў. І па нарматыўных дакументах Еўрасаюза ў нас ёсць усе падставы для таго, каб мець бязвізавы рэжым з ЕС. Я думаю, ЕС павінен вельмі ўважліва да гэтага паставіцца", - сказаў Валерый Варанецкі.

Таксама ён выказаў меркаванне адносна развіцця ЕАЭС. На саміце гучалі меркаванні аб тым, што сёння, праз пяць гадоў, унутраны тавараабарот паміж краінамі ЕАЭС скарачаецца, скарачаюцца гандлёвыя адносіны з трэцімі краінамі. "Гэта сведчыць аб тым, што ў еўразійскім доме ёсць шмат недахопаў. Не ўсё там добра. З-за нацыянальнага эгаізму краін ЕАЭС і таго, што міжнародныя чыноўнікі дзейнічаюць, хутчэй, не ў інтарэсах арганізацыі, а ў інтарэсах тых краін, якія яны прадстаўляюць, відавочна, што трэба ўмацоўваць ролю Еўразійскай эканамічнай камісіі і Суда ЕАЭС", - лічыць старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў.

У якасці прыкладу развіцця моцных узаемаадносін паміж краінамі ён прывёў Беларусь і Украіну. "Дзейнічае дарожная карта па вывядзенні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай на аб'ём $8 млрд. Безумоўна, Форум рэгіёнаў у Жытоміры будзе садзейнічаць дасягненню гэтай мэты ў бліжэйшыя гады. ЕАЭС ёсць чаму павучыцца. У ЕАЭС мы маем канкрэтныя інстытуты і масу міжнародных чыноўнікаў, але не маем тагоэфекту, на якіразлічвалі. А тут няма інстытутаў, але ёсць нармальныя адносіны паміж краінамі, штодаюць нам магчымасць значна нарошчваць тавараабарот. Было б добра, калі б і з іншымі краінамі ЕАЭС (не прымаючы пад увагу Расію, там іншыя лічбы) мы таксама выйшлі на $8 млрд", - сказаў на заканчэнне Валерый Варанецкі.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы