Мядзел турыстычны
Мядзел інфармацыйны
 Мядзел дзелавы
Рус
En
Бел

Адрас:
222397 г. Мядзел, пл. Леніна, 1
Тэлефон: 8 01797 55-3-72
Гарачая лінія:
8 01797 55-3-72

Апытанне
пытанне1

Навіны рэспублікі

4 лістапада 2019

Беларусь у пачатку 2020 года стане ўдзельнікам Міжнароднай арганізацыі камісій па каштоўных паперах

https://blr.belta.by/economics/view/belarus-u-pachatku-2020-goda-stane-udzelnikam-mizhnarodnaj-arganizatsyi-kamisij-pa-kashtounyh-paperah-82696-2019/

Беларусь далучыцца да Міжнароднай арганізацыі камісій па кашоўных паперах (IOSCO) у пачатку 2020 года, паведаміў сёння дырэктар Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Аляксей Красінскі на семінары Беларускай валютна-фондавай біржы "Рынак каштоўных папер Беларусі. Стан і перспектывы развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе арганізацыйныя мерапрыемствы на сёння праведзены, ніякіх перашкод для ўступлення ў IOSCO няма. У пачатку 2020 года Міністэрства фінансаў будзе членам гэтай міжнароднай арганізацыі", - сказаў Аляксей Красінскі.

Ёнрасказаў, што з улікам далучэння Беларусі да Міжнароднай арганізацыі камісій па каштоўных паперах брокеры з краін-членаў IOSCO атрымаюць доступ да біржавых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Як паведамлялася, урад у ліпені 2019 года даў згоду на ўступленне Міністэрства фінансаў у Міжнародную арганізацыю камісій па каштоўных паперах у якасці асацыяванага члена.

Міжнародная арганізацыя камісій па каштоўных паперах - міжнародная фінансавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае нацыянальныя органы рэгулявання рынку каштоўных папер. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Мадрыдзе (Іспанія). Асноўнымі задачамі арганізацыі з'яўляюцца ўзаемадзеянне паміж камісіямі па каштоўных паперах розных краін, абмен вопытам дзяржаўна-прававога рэгулявання рынку каштоўных папер і ўкараненне новых метадаў рэгулявання рынку каштоўных папер.

Дэмаграфічная бяспека
Перамозе прысвячаецца
Першая Сусветная вайна на Мядзельшчыне 1914–1918 гг.
 АДР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Інтэрнэт-рэсурсы