Мядель туристический
Мядель информационный
Мядель деловой
Рус
En

Адрес:
222397 г. Мядель, пл. Ленина, 1
Телефон: 8 01797 55-3-72
Горячая линия:
8 01797 55-3-72

Опрос
Какая, на Ваш взгляд, наиболее удобная форма работы Мядельского райисполкома в решении вопросов населения?

Новости района

13 июня 2018

Гуманітарны праект у дзеянні

На працягу 2017-2018 гадоў Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Сафія” ажыццяўляе гуманітарныя праекты ў установах сацыяльнага тыпу Мінскай вобласці. Прыемна, што ў гэтым спісе і аддзяленне кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, размешчанае ў вёсцы Вузла. А атрымала яно ў якасці спонсарскай дапамогі дзве пральныя машыны і сушыльны аўтамат, разлічаныя на 8 кілаграмаў бялізны, электранагравальнік, 6 крэслаў і 4 прыложкавыя тумбачкі. Днямі гуманітарныя валанцёры Пол і Уэндзі Дотсаны разам з выканаўчым дырэктарам Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” Сяргеем Зубовічам пабывалі ў Вузле, каб пабачыць, як выкарыстоўваецца там прадастаўленае імі абсталяванне.

Дырэктар ДУ “Мядзельскі ТЦСАН” Валянцін Місуна шчыра падзякаваў Дотсанам за адчувальную дапамогу, якую яны аказалі аддзяленню ў Вузле. Затым госці разам з кіраўніком цэнтра, загадчыкам аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Мядзельскага ТЦСАН Аленай Яновіч, загадчыцай гаспадаркі аддзялення ў Вузле Аленай Уліцкай прайшліся па памяшканнях, паглядзелі ўстаноўленае абсталяванне. Падчас агляду будынкаў, тэрыторыі з кветкавымі кампазіцыямі, дэкаратыўным кустоўем, садам, цяпліцай, агародам валанцёры з ЗША выказвалі задавальненне ад убачанага. Яны адзначылі добрыя ўмовы для пражывання састарэлых грамадзян і інвалідаў, кампетэнтнасць і ўважлівасць абслугоўваючага персаналу, чысціню і ўтульнасць, якая створана навокал. З замілаваннем гаварылі і пра прыгажосць прыроды нашых мясцін. Асабліва парадавала сямейную пару Дотсанаў, што гуманітарны праект рэалізаваны, і дапамога, якую яны бескарысліва аказалі аддзяленню ў Вузле, будзе служыць людзям, якія па волі лёсу вымушаны тут праводзіць пэўную частку свайго жыцця.

(по материалам http://narachanka.by)

Демографическая безопасность
Победе посвящается
Первая Мировая война на Мядельщине 1914-1918г.г.
ЕГР
2018 год – ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ
ДАЖЫНКI 2018
Интернет-ресурсы